![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2000 г. № 2034
Аб узнагароджанні В.Ф.Марозава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у жыцці ветэранскай арганізацыі, вялікі асабісты ўклад у справу патрыятычнага выхавання моладзі ўзнагародзіць старшыню Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Марозава Васілія Фёдаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.