![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2000 г. № 1980
Аб узнагароджанні М.П.Блешчыка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай навукі і масавае ўкараненне ў вытворчасць вынікаў даследаванняў узнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага і эксперыментальна-праектнага дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут БелНІІС» Блешчыка Мікалая Паўлавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.