![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 снежня 2000 г. № 1834
Аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага патэнтнага камітэта, узгодненую з зацікаўленымі, аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.
Зацвердзіць праект Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.