![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2000 г. № 1801
Аб прыёмцы ў рэспубліканскую ўласнасць дзяржаўнага прадпрыемства «Землямер» г. Барысава
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі, узгодненую з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам па ўпраўленню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, Міністэрствам прадпрымальніцтва і інвестыцый і Барысаўскім гарадскім Саветам дэпутатаў, аб прыёмцы дзяржаўнага прадпрыемства «Землямер» г. Барысава, якое знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтага горада, у рэспубліканскую ўласнасць з аднясеннем яго ў распараджэнне Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі.