![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 лістапада 2000 г. № 1788
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Казахстан, Урадам Кыргызскай Рэспублікі, Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў і Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Казахстан, Урадам Кыргызскай Рэспублікі, Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян.