![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 лістапада 2000 г. № 1757
Аб узнагароджанні І.М.Герасюка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую дзейнасць у друку, высокае прафесійнае майстэрства і сумленную працу ў беларускай журналістыцы ўзнагародзіць рэдактара аддзела маралі і права – члена рэдкалегіі адкрытага акцыянернага таварыства «Народная газета» Герасюка Івана Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.