![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 лістапада 2000 г. № 1754
Аб узнагароджанні М.П.Купчына Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне Беларускай энергасістэмы, шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Белэнергазабкамплект» Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна Купчына Мікалая Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.