![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 лістапада 2000 г. № 1724
Аб узнагароджанні В.А.Вайніловіча і С.П.Іванова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчага машынабудавання ўзнагародзіць начальніка аддзела электронікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Лідаграпраммаш» Вайніловіча Валерыя Аляксандравіча і інжынера-тэхнолага тэхнічнага аддзела гэтага прадпрыемства Іванова Сяргея Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.