![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 лістапада 2000 г. № 1720
Аб узнагароджанні Беларускай ДРЭС віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дасягненне высокіх паказчыкаў у энергетычнай вытворчасці і ў сувязі з 70-годдзем з дня пуску ў эксплуатацыю Беларускай ДРЭС віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» ўзнагародзіць указаную электрастанцыю Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.