![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 лістапада 2000 г. № 1707
Аб узнагароджанні рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінгаз» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у развіццё газіфікацыі горада Мінска і Мінскага раёна і ў сувязі з 40-годдзем падачы прыроднага газу ў горад Мінск узнагародзіць рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінгаз» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.