![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 кастрычніка 2000 г. № 1596
Аб выдзяленні Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях са сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, 3807 тыс. рублёў на фінансаванне расходаў па прыёму дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі і правядзенне сессіі Міжурадавай Беларуска-Кітайскай камісіі па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій.