![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 верасня 2000 г. № 1450
Аб узнагароджанні Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За распрацоўку новых, канкурэнтаздольных і ўдасканаленне існуючых сродкаў і спосабаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння хвароб жывёл і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць Беларускі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.