![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 жніўня 2000 г. № 1321
Аб бязвыплатнай перадачы Міністэрствам абароны юрыдычным асобам тэхнічных сродкаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Дазволіць Міністэрству абароны перадаць бязвыплатна ва ўстаноўленым парадку Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь лесапільную раму ЛРВ-1 і адкрытаму акцыянернаму таварыству «Любанская аграпрамтэхніка» плаваючы транспарцёр ПТС.
Прэм’ер-міністр |