![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2000 г. № 1137
Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2000 г. № 902
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У частцы першай пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2000 г. № 902 «Аб выдзяленні крэдыту на закупку маладняку буйной рагатай жывёлы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 59, 5/3427) словы «працэнтаў у памеры паловы базавай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка» замяніць словамі «25 працэнтаў гадавых».