![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2000 г. № 1130
Аб выдзяленні дадатковых сродкаў Ваўкавыскаму супрацьтуберкулёзнаму дыспансеру
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2000 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя расходы, не аднесеныя да другіх падраздзелаў, 26 млн. рублёў Ваўкавыскаму супрацьтуберкулёзнаму дыспансеру на капітальны рамонт лячэбнага корпуса.