![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2000 г. № 1126
Аб увекавечанні памяці акадэміка Турбіна М.В.
У мэтах увекавечання памяці заслужанага дзеяча навукі БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук Турбіна Мікалая Васільевіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Мінскаму гарвыканкому ўстанавіць за кошт сродкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі мемарыяльную дошку на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па вуліцы Акадэмічнай, 27, у г. Мінску.