![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2000 г. № 861
Аб узнагароджанні Мінскай рэгіянальнай мытні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую паспяховую дзейнасць па ўдасканаленню механізмаў і тэхналогій мытнага афармлення і аперацый мытнага кантролю, барацьбу з кантрабандай, адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі і ў сувязі з 55-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць Мінскую рэгіянальную мытню Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.