![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2000 г. № 816
Аб узнагароджанні Р.Л.Старобінца Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі асабісты ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў і падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага універсітэта Старобінца Рыгора Лазаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.