![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 мая 2000 г. № 709
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб супрацоўніцтве ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, міжнародным тэрарызмам і іншымі небяспечнымі злачынствамі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб супрацоўніцтве ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, міжнародным тэрарызмам і іншымі небяспечнымі злачынствамі (прыкладаецца)*.