![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 сакавіка 2000 г. № 418
Аб узнагароджанні Э.І.Свідзерскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь узнагародзіць начальніка геалагічнага аддзела па нафце і газу Вытворчага аб’яднання па геолагаразведачных работах «Белгеалогія» Свідзерскага Эдуарда Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.