![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 сакавіка 2000 г. № 351
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі, аховы здароўя, спорту і сродкаў масавай інфармацыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі, аховы здароўя, спорту і сродкаў масавай інфармацыі.