![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 сакавіка 2000 г. № 342
Аб выдзяленні Міністэрству адукацыі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У мэтах распрацоўкі практычных механізмаў прыцягнення інвестыцый для ўкаранення ў вытворчасць новых і высокіх тэхналогій Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству адукацыі для Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 10 млн. рублёў для распрацоўкі праекта стварэння свабоднай эканамічнай зоны новых і высокіх тэхналогій «Політэхнаполіс-2000» пры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.