![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 лютага 2000 г. № 219
Аб выдзяленні сродкаў на правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 4633,1 тыс. рублёў на падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі.