Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 верасня 2025 г. № 96

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2024 г. № 124 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці».

3. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
18.09.2025 № 96

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000568 (далей – воінскае пахаванне-1);

«Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000569 (далей – воінскае пахаванне-2).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смалявіцкае ЖКХ».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўную зону гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана ў межах бетонных агароджаў двух воінскіх пахаванняў.

7. Мяжой воінскага пахавання-1 згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы пахавання праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. Мяжой воінскага пахавання-2 згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы пахавання праз кропкі 5–6–7–8–5.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і забеспячэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона акружае гісторыка-культурныя каштоўнасці з усіх бакоў.

11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж паўночна-ўсходняга боку бруку воінскіх пахаванняў да кропкі 10;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку бруку воінскага пахавання-2 і ў створы з ім да кропкі 11;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж агароджы воінскіх пахаванняў з боку вул. Сацыялістычнай да кропкі 12;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 у створы з паўночна-заходнім бокам бруку воінскага пахавання-1 да кропкі 9.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

змена ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змена існуючага рэльефу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы
Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.