Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 сакавіка 2025 г. № 17

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крыж і капліца ў памяць загінуўшых у бітве пад Мілавідамі», якая размешчана побач з в. Калпакі, у 5 км на захад ад цэнтра аграгарадка Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крыж і капліца ў памяць загінуўшых у бітве пад Мілавідамі», якая размешчана побач з в. Калпакі, у 5 км на захад ад цэнтра аграгарадка Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

17.03.2025 № 17

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крыж і капліца ў памяць загінуўшых у бітве пад Мілавідамі», якая размешчана побач з в. Калпакі, у 5 км на захад ад цэнтра аграгарадка Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крыж і капліца ў памяць загінуўшых у бітве пад Мілавідамі», якая размешчана побач з в. Калпакі, у 5 км на захад ад цэнтра аграгарадка Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Крыж і капліца ў памяць загінуўшых у бітве пад Мілавідамі», якія знаходзяцца побач з в. Калпакі, у 5 км на захад ад цэнтра аграгарадка Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Д000746.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Баранавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНай КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Гісторыка-культурная каштоўнасць складаецца з двух элементаў: мемарыяльнага крыжа і капліцы, якія размешчаны насупраць па розных баках аўтамабільнай дарогі Р-43 мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы (да а/д Р-2) (далей – аўтадарога Р-43).

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з двух участкаў.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці першага ўчастка вызначана ў вонкавых межах агароджанай пляцоўкі памерамі 8,4 х 15,8 м, дзе размешчаны капліца, элементы азелянення і добраўпарадкавання.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці другога ўчастка вызначана ў вонкавых межах агароджанай пляцоўкі памерамі 3,81 х 3,86 м, дзе размешчаны мемарыяльны крыж на пастаменце і элементы добраўпарадкавання.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкаваму баку існуючай агароджы пляцоўкі капліцы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкаваму баку існуючай агароджы пляцоўкі крыжа ад кропкі 8 праз кропкі 9–10–11 да кропкі 8.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці, без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

12. Знешняй мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад паралельна паўднёвай частцы аўтадарогі Р-43 на адлегласці ад яе 28 м да кропкі 6;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўнач перпендыкулярна аўтадарозе Р-43 да кропкі 7;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на ўсход уздоўж паўднёвага боку аўтадарогі Р-43 і далей на поўдзень уздоўж заходняга боку мясцовага праезду да кропкі 5.

Унутранай мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца мяжа першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

13. Знешняй мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія адлегласцю 24 м, якая ідзе ад кропкі 12 на поўнач перпендыкулярна аўтадарозе Р-43 да кропкі 13;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на ўсход паралельна паўночнай частцы аўтадарогі Р-43 на адлегласці ад яе 24 м да кропкі 14;

на ўсходзе – умоўная лінія адлегласцю 24 м, якая ідзе ад кропкі 14 на поўдзень перпендыкулярна аўтадарозе Р-43 да кропкі 15;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на захад уздоўж паўночнага боку аўтадарогі Р-43 да кропкі 12.

Унутранай мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца мяжа другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

14. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія адлегласцю 28 м, якая ідзе ад кропкі 16 на поўдзень перпендыкулярна аўтадарозе Р-43 да кропкі 17;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на захад паралельна аўтадарозе Р-43 да кропкі 18;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на поўнач уздоўж усходняга боку мясцовага праезду і далей на ўсход уздоўж паўднёвага боку аўтадарогі Р-43 да кропкі 16.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва транспартных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану камянёў-валуноў, устаноўленых у памяць загінуўшых паўстанцаў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, добраўпарадкаванне і азеляненне, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Крыж і капліца ў памяць
загінуўшых у бітве пад Мілавідамі», якая размешчана побач
з в. Калпакі, у 5 км на захад ад цэнтра аграгарадка Мілавіды
Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.