Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 06.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2024 г. № 173

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Піменава Гара на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Лагойск Лагойскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Піменава Гара на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Лагойск Лагойскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.12.2024 № 173

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Піменава Гара на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Лагойск Лагойскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Піменава Гара на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Лагойск Лагойскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Піменава Гара на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Лагойск Лагойскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000233.

3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах пагорка са стромкімі схіламі, на якім размешчана пляцоўка гарадзішча, на ўсходзе ад перакрыжавання вул. Цімчука і вул. Першамайскай, на паўднёвай абочыне праезнай часткі вул. Цімчука.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па падножжу пагорка праз кропкі 1–2–3–4–5–1 згодна з дадаткам.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забяспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя) і прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.

11. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнай абочыне вул. Цімчука, па мяжы зямельных участкаў па вул. Цімчука, 9, 11, 13 праз кропкі 16–6–7;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па пакатай частцы схіла пагорка праз кропкі 7–8–9;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Першамайскай, 2, 4, 6, 8 праз кропкі 9–10–11;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Першамайскай, 10, 11, 12 і па вул. Цімчука, 18 праз кропкі 11–12–13–14–15–16.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга
жалезнага веку» ва ўрочышчы Піменава Гара
на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Лагойск
Лагойскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.