![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 снежня 2024 г. № 184
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога сядзібнага дома» ў в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога сядзібнага дома» ў в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 26.12.2024 № 184 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога сядзібнага дома» ў в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога сядзібнага дома» ў в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак былога сядзібнага дома» ў в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000199.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе дзяржаўнай установы «Клецкі сацыяльны пансіянат «Азёрны куток».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнай асноўнай часткі былога домаўладання, дзе размешчаны сядзібны дом.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач праз кропкі 8–2 да кропкі 3;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход па мяжы агароджы тэрыторыі да кропкі 4;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень уздоўж усходняга боку дваровага праезду да кропкі 5; далей на захад паралельна паўднёваму боку дваровага праезду да кропкі 6; далей на поўдзень уздоўж бакавога фасада існуючага будынка і далей па мяжы агароджы тэрыторыі да кропкі 7;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Шаўчука да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзейнасць, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных элементаў;
будаўнічая дзейнасць у адносінах да існуючых дысаніруючых прыбудоў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая прадугледжвае павелічэнне іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ўжыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);
выкананне земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
10. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад уздоўж паўночнага боку вул. Шаўчука да кропкі 9;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўнач уздоўж усходняга боку грунтовай дарогі да кропкі 10;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на ўсход уздоўж вонкавай мяжы былой алеі да кропкі 11;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на поўдзень да кропкі 3; далей на паўднёвы захад да кропкі 2; далей на поўдзень уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 8.
11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 6–5 да кропкі 4;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на ўсход уздоўж мяжы агароджы тэрыторыі і далей у створы з ёй уздоўж умоўнай мяжы гаспадарчага двара пансіяната праз кропку 12 да кропкі 13; далей уздоўж паўночнага боку дамбы і мясцовага праезду праз кропку 27 да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўдзень да кропкі 15; далей на захад уздоўж паўднёвага боку мясцовага праезду да кропкі 16; далей на паўднёвы захад да кропкі 17 і далей на захад уздоўж мяжы мэтавага зямельнага ўчастка да кропкі 7.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
будаўнічая дзейнасць у адносінах да існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ўжыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
усталяванне уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і мяжы зямельнага ўчастка пансіяната агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы ўсход уздоўж межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропку 11–3–4–12–13 да кропкі 27;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад і далей на поўнач ад кропкі 27 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка пансіяната, якая супадае з берагавой лініяй існуючай сажалкі, праз кропкі 26–25–24–23 да кропкі 22;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 22 уздоўж заходняга боку грунтовай дарогі да кропкі 21; далей ад кропкі 21 праз кропкі 20–19 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання каналізацыйнай станцыі да кропкі 18; далей уздоўж заходняга боку грунтовай дарогі да кропкі 10.
15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на захад уздоўж паўночнага боку воднага канала да кропкі 32;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 на поўнач уздоўж заходняга боку існуючага адхону грунтовай дарогі да кропкі 1;
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 7–17–16 да кропкі 15;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы ўсход уздоўж берагавой лініі існуючай сажалкі праз кропкі 28–29–30 да кропкі 31.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя збудаванняў рэкрыяцыйнага прызначэння і інжынерных падземных сетак;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару гістарычнага ландшафту і рэльефу;
будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых;
змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
1 |
53,110896 |
26,572519 |
17 |
53,110563 |
26,574757 |
2 |
53,112153 |
26,573383 |
18 |
53,113130 |
26,572213 |
3 |
53,112253 |
26,574005 |
19 |
53,113031 |
26,572457 |
4 |
53,112147 |
26,574499 |
20 |
53,113174 |
26,572567 |
5 |
53,111045 |
26,573866 |
21 |
53,113270 |
26,572353 |
6 |
53,111197 |
26,573077 |
22 |
53,113485 |
26,572525 |
7 |
53,110872 |
26,572895 |
23 |
53,113135 |
26,573855 |
8 |
53,111025 |
26,572562 |
24 |
53,113318 |
26,572705 |
9 |
53,111237 |
26,570913 |
25 |
53,112761 |
26,573309 |
10 |
53,112968 |
26,572015 |
26 |
53,112357 |
26,575413 |
11 |
53,112350 |
26,574080 |
27 |
53,111701 |
26,576882 |
12 |
53,111818 |
26,576017 |
28 |
53,111573 |
26,577467 |
13 |
53,111648 |
26,576398 |
29 |
53,109348 |
26,579347 |
14 |
53,111789 |
26,577412 |
30 |
53,108757 |
26,579175 |
15 |
53,111692 |
26,577579 |
31 |
53,108575 |
26,578520 |
16 |
53,111622 |
26,576913 |
32 |
53,108320 |
26,572749 |