![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2023 г. № 222
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на паўночна-заходняй ускраіне в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на паўночна-заходняй ускраіне в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 29.12.2023 № 222 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на паўночна-заходняй ускраіне в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на паўночна-заходняй ускраіне в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Селішча» на паўночна-заходняй ускраіне в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000081.
3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай культуры «Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Гігант».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі селішча, якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў на паўночна-заходняй ускраіне в. Бірча.
8. Мяжа тэрыторыі селішча з паўднёвага боку абмежавана р. Ала і з астатніх бакоў праходзіць па полі і ўстаноўлена па знешнім контуры ўмоўнай лініі, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 згодна з дадаткам.
9. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе правядзення археалагічных даследаванняў і архіўна-бібліяграфічных звестак.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 50 м, акрамя паўднёвага боку, дзе мяжа абмежавана р. Ала і супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зонай аховы культурнага пласта (слоя), і праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-4-1-5 згодна з дадаткам.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
14. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.