Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 чэрвеня 2023 г. № 85

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аўтар помніка – З.Азгур)» у в. Пагост Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аўтар помніка – З.Азгур)» у в. Пагост Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.06.2023 № 85

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аўтар помніка – З.Азгур)» у в. Пагост Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аўтар помніка – З.Азгур)» у в. Пагост Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аўтар помніка – З.Азгур)» у в. Пагост Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000027.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Пінскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці (5 х 10 м) вызначана ў межах воінскага пахавання.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з неабходнасці забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе найлепшага зрокавага ўспрымання.

8. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама прылеглую да гісторыка-культурнай каштоўнасці тэрыторыю на адлегласці 5 м ад яе.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 5 м ад паўночна-заходняга боку леернай агароджы брацкай магілы ад кропкі 5 да кропкі 6;

на паўночным ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 5 м ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход да кропкі 7;

на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай агароджы сквера ад кропкі 7 на паўднёвы захад да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 8 на паўночны захад да кропкі 5.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

навукова не абгрунтаванае змяненне надмагільнага помніка;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая
магіла савецкіх воінаў і партызан (аўтар помніка –
З.Азгур)» у в. Пагост Загародскі Пінскага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.