Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2023 г. № 70

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» ў г.п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, каля дарогі Р-34 «Асіповічы – Глуск – Азарычы»

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» ў г.п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, каля дарогі Р-34 «Асіповічы – Глуск – Азарычы» (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.04.2023 № 70

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» ў г.п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, каля дарогі Р-34 «Асіповічы – Глуск – Азарычы»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» ў г.п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, каля дарогі Р-34 «Асіповічы – Глуск – Азарычы» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» ў г.п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, каля дарогі Р-34 «Асіповічы – Глуск – Азарычы» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000370.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы культуры «Калінкавіцкі краязнаўчы музей».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах зямельнага ўчастка, на якім размяшчаецца гісторыка-культурная каштоўнасць.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 3 уздоўж аўтамабільнай дарогі Р-34 «Асіповічы – Глуск – Азарычы» (далей – аўтамабільная дарога Р-34) да кропкі 4;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі былога Азарыцкага лагера смерці.

У межы ахоўнай зоны ўключана таксама тэрыторыя, непасрэдна прылеглая да Азарыцкага лагера смерці, дзе існуе верагоднасць выяўлення масавых і адзінкавых пахаванняў.

11. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены на тэрыторыі былога Азарыцкага лагера смерці, які знаходзіўся ў забалочаным лесе.

12. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 5 да кропкі 6;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 да кропкі 7;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж аўтамабільнай дарогі Р-34 да кропкі 12;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 12 да кропкі 5.

13. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з боку аўтамабільнай дарогі Р-34, дзе існуе верагоднасць масавых і адзінкавых пахаванняў.

14. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж аўтамабільнай дарогі Р-34 да кропкі 8;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 8 да кропкі 9;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 9 да кропкі 10;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 10 да кропкі 11.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

пракладка інжынерных і транспартных камунікацый, акрамя камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое стварае перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

16. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны і на тэрыторыі двух былых лагераў смерці, якія ўваходзілі ў склад Азарыцкага лагера смерці.

17. Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з чатырох участкаў.

18. Першы і другі ўчасткі зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены на тэрыторыі першага і другога ўчасткаў ахоўнай зоны адпаведна.

19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на ўсходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж лясной дарогі ад кропкі 13 да кропкі 14;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж р. Мядзведзь ад кропкі 14 да кропкі 15;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 15 праз кропку 16 да кропкі 17;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж лясной дарогі да кропкі 13.

20. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 уздоўж лясной дарогі да кропкі 19;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўднёвы захад да кропкі 20;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны захад да кропкі 21;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны ўсход да кропкі 18.

21. На тэрыторыі ўсіх участкаў зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс вязням
Азарыцкага лагера смерці» ў г.п. Азарычы Калінкавіцкага
раёна Гомельскай вобласці, каля дарогі Р-34 «Асіповічы –
Глуск – Азарычы»

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.