![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 красавіка 2023 г. № 72
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 28.04.2023 № 72 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Капліца» ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000715.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Камянецкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на адлегласці 20 м ад капліцы.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе паралельна паўночна-заходняму баку пастамента капліцы на адлегласці 20 м ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму баку пастамента капліцы на адлегласці 20 м ад кропкі 2 да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму баку пастамента капліцы на адлегласці 20 м ад кропкі 3 да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму баку пастамента капліцы на адлегласці 20 м ад кропкі 4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку рэльефу, якое ўздзейнічае на цэласнасць успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе паралельна паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 5 да паўночна-заходняга краю сажалкі (кропка 6);
на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі сажалкі на паўднёвы ўсход ад кропкі 6 да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па адкосу аўтамабільнай дарогі H-26477 «Пад’езд да аўтамабільнай дарогі Р-102 Абяроўшчына (ад аўтамабільнай дарогі Р-16) – Камянец – Кобрын праз в. Мінкавічы ад аўтамабільнай дарогі Р-85 Слонім – Высокае» ад кропкі 7 да кропкі 8;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнаму адкосу аўтамабільнай дарогі Н-362 «Ратайчыцы – Мінкавічы – Мураўчыцы» ад кропкі 8 да кропкі 5.
12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных камунікацыйных сетак і абслугоўвання існуючых;
змена характару ландшафту;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.