Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 сакавіка 2023 г. № 35

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «3» у мікрараёне Міцькі ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «3» у мікрараёне Міцькі ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
15.03.2023 № 35

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «3» у мікрараёне Міцькі ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Форт «3» у мікрараёне Міцькі ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Форт «3» у мікрараёне Міцькі ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый г. Брэста».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах гістарычнай тэрыторыі абарончага збудавання, дзе размешчаны гісторыка-культурная каштоўнасць і элементы каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя – збудаванні доўгачасовых агнявых кропак (далей – ДАК), якія непасрэдна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-5-6-1 згодна з дадаткам.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

10. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і элементаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якія непасрэдна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

12. Тэрыторыя ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю на паўночным захадзе вакол ДАКа № 521.

Тэрыторыя ахоўнай зоны складаецца з двух участкаў.

13. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю, дзе размешчаны гісторыка-культурная каштоўнасць і ДАК № 240, ДАК № 241, ДАК № 243, ДАК № 501, ДАК № 530.

Мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны адпавядае мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю на адлегласці 15 м вакол ДАКа № 521.

Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны зяўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 7-8-9-10-7 згодна з дадаткам.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і элементаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. У зону аховы ландшафту ўключана частка прыроднага і ўрбанізаванага ландшафту, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці ў межах вуліц Тураўская – Рабочая – Бярнадская – Палеская ў г. Брэсце.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і элементы каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя і ўздзейнічае на цэласнасць іх візуальнага ўспрымання.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вуліц Тураўская – Рабочая – Бярнадская – Палеская праз кропкі 11-12-13-14-15-11 згодна з дадаткам.

18. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых будынкаў і збудаванняў, якія маюць адносіны да абарончага збудавання (гісторыка-культурнай каштоўнасці), некапітальных аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння і пракладкі інжынерных камунікацый;

пракладка магістральных дарог;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Форт «3» у мікрараёне Міцькі
ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.