Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 11.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2022 г. № 89

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Замкавая гара» па вул. Сожавай, на правым беразе р. Сож, 60 м ад р. Сож, 0,2 км на паўночны захад ад вусця ручая Ставок, 0,8 км на поўдзень ад гарадзішча «Гарадзец» у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Замкавая гара» па вул. Сожавай, на правым беразе р. Сож, 60 м ад р. Сож, 0,2 км на паўночны захад ад вусця ручая Ставок, 0,8 км на поўдзень ад гарадзішча «Гарадзец» у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
02.11.2022 № 89

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Замкавая гара» па вул. Сожавай, на правым беразе р. Сож, 60 м ад р. Сож, 0,2 км на паўночны захад ад вусця ручая Ставок, 0,8 км на поўдзень ад гарадзішча «Гарадзец» у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Замкавая гара» па вул. Сожавай, на правым беразе р. Сож, 60 м ад р. Сож, 0,2 км на паўночны захад ад вусця ручая Ставок, 0,8 км на поўдзень ад гарадзішча «Гарадзец» у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласц (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча «Замкавая гара» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В001073.

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай установы культуры «Гістарычны музей г. Крычава».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі гарадзішча, якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў, па лініі падэшвы гарадзішча.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы падэшвы гарадзішча праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-1 з каардынатамі 53°41'35.97'' / 31°43'15.67'' – 53°41'33.10'' / 31°43'14.78'' – 53°41'31.66'' / 31°43'12.55'' – 53°41'31.86'' / 31°43'10.14'' – 53°41'34.02'' / 31°43'7.72'' – 53°41'35.34'' / 31°43'9.75'' – 53°41'35.59'' / 31°43'10.40''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

10. Выкананне земляных работ для абслугоўвання існуючых аб’ектаў і пракладкі падземных інжынерных сетак магчыма пры прыняцці мер па забяспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

11. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона прылягае да гарадзішча з усіх бакоў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы ад вул. Сожавай ад кропкі 8 з каардынатамі 53°41'35.43'', 31°43'19.06'' на паўднёвы ўсход праз зямельныя ўчасткі дамоў па вул. Сожавай, 25, 27, 31, 33 да кропкі 9 з каардынатамі 53°41'30.31'', 31°43'14.71''; далей праз тэрыторыю гарадскога пляжа да кропкі 10 з каардынатамі 53°41'30.79'', 31°43'06.49''; далей на захад праз зямельны ўчастак па вул. Сірацініна, 1 да кропкі 11 з каардынатамі 53°41'33.57'', 31°43'03.93''; далей на поўнач па вул. Гіндзінай да кропкі 12 з каардынатамі 53°41'36.07'', 31°43'05.71''; далей на паўночны ўсход па ўмоўнай лініі праз зямельны ўчастак па вул. Гіндзінай да кропкі 13 з каардынатамі 53°41'38.80'', 31°43'10.34''; далей уздоўж вул. Гіндзінай праз вул. Першамайскую да кропкі 14 з каардынатамі 53°41'38.77'', 31°43'15.87''; далей па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 27 да кропкі 8.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забяспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак
да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Гарадзішча «Замкавая гара»
па вул. Сожавай, на правым беразе
р. Сож, 60 м ад р. Сож, 0,2 км
на паўночны захад ад вусця ручая
Ставок, 0,8 км на поўдзень
ад гарадзішча «Гарадзец»
у г. Крычаве Крычаўскага раёна
Магілёўскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.