![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2022 г. № 100
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Склеп-пахавальня Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх» на могілках на вул. Усходняя, 2К аграгарадка Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Склеп-пахавальня Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх» на могілках на вул. Усходняя, 2К аграгарадка Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Склеп-пахавальня Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх» на могілках на вул. Усходняя, 2К аграгарадка Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Склеп-пахавальня Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх» на могілках на вул. Усходняя, 2К аграгарадка Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Склеп-пахавальня Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх» на могілках на вул. Усходняя, 2К аграгарадка Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000455.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лунінецкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці на выснове комплексных навуковых даследаванняў вызначана ў межах бетоннага стылабата (2 х 2 м), які абмяжоўвае рэшткі склепу.
7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 2 м ад стылабата гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца:
новыя пахаванні, акрамя крэўных нашчадкаў Феліцыі Дваракоўскай;
пасадка дрэў і кустоў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных указальнікаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.