![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2022 г. № 76
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк «Манькавічы» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк «Манькавічы» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк «Манькавічы» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк «Манькавічы» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Парк «Манькавічы» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000661.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Столінскае ЖКГ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах захаванай тэрыторыі парка.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 51.898374, 26.868811 уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы парка праз кропку 2 з каардынатамі 51.896207, 26.873950 да кропкі 3 з каардынатамі 51.894181, 26.874263;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы парка да кропкі 4 з каардынатамі 51.892794, 26.872203;
на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж беражка адхону праз кропку 5 з каардынатамі 51.895766, 26.867941, праз кропку 6 з каардынатамі 51.896074, 26.864663 да кропкі 7 з каардынатамі 51.893854, 26.862662; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы да кропкі 8 з каардынатамі 51.894496, 26.861380;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўночна-заходняй, паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй агароджаў парка праз кропку 9 з каардынатамі 51.894688, 26.861922, праз кропку 10 з каардынатамі 51.894864, 26.861681, праз кропку 11 з каардынатамі 51.896049, 26.863365, праз кропку 12 з каардынатамі 51.896367, 26.864331 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці без выканання патрабаванняў, усталяваных заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана ў межах захаванай тэрыторыі парка.
Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Ахоўная зона на гістарычнай тэрыторыі парку, уключае ў свае межы тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю перад сучасным уваходам у парк.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы парка праз кропку 2 да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж паўднёва-усходняй агароджы парку да кропкі 4;
на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж беражка адхону праз кропку 5, праз кропку 6 да кропкі 7; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы да кропкі 8;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 8 да кропкі 13 з каардынатамі 51.894669, 26.861375;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны ўсход да кропкі 14 з каардынатамі 51.894735, 26.861461; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай парка да кропкі 10; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй агароджы парку праз кропку 11, праз кропку 12 да кропкі 1.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага ўзнаўлення згубленых гістарычных пабудоў;
пракладка (рамонт) інжынерных камунікацый са зносам дрэў ва ўзросце больш 100 гадоў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, змешчаных у неналежным (аварыйным) стане;
усталёўка малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
навукова неабгрунтаванае правядзенне рэканструкцыі архітэктурна-планавай кампазіцыі парку;
навукова неабгрунтаванае правядзенне работ па добраўпарадкаванні, азеляненні і змене існуючага рэльефу;
вынас каменнага памятнага знака, прычыненне яму шкоды;
навукова неабгрунтаванае правядзенне рэканструкцыі і рамонтных работ будынка выстаўнай залы, уязных варот.
Дысгарманічныя пабудовы рэкамендуюцца для паэтапнага вынясення па меры фізічнага зносу.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да парку.
Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі забудовы ўздоўж вул. Церашковай, вул. Савецкай, вул. Усходняй.
15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 з каардынатамі 51.892948, 26.861425 праз кропку 28 з каардынатамі 51.898929, 26.870035 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 2 да кропкі 29 з каардынатамі 51.898518, 26.870759; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж праезду, паралельнага вул. Церашковай, праз кропку 30 з каардынатамі 51.898455, 26.870984, праз кропку 31 з каардынатамі 51,898048, 26,871859, праз кропку 32 з каардынатамі 51.897284, 26.873650, праз кропку 33 з каардынатамі 51.896959, 26,874299, праз кропку 34 з каардынатамі 51.896757, 26.874761 да кропкі 35 з каардынатамі 51.896287, 26.875560; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Церашковай, 14б да кропкі 36 з каардынатамі 51.896261, 26.875099; далей на паўночным усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Церашковай праз кропку 37 з каардынатамі 51.896175, 26,875115; праз кропку 38 з каардынатамі 51.895526, 26,875394, праз кропку 39 з каардынатамі 51.895274, 26.875410, праз кропку 40 з каардынатамі 51.894847, 26.875458 да кропкі 41 з каардынатамі 51.894417, 26.875421; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вытворчых будынкаў спіртзавода да кропкі 42 з каардынатамі 51.893795, 26.876826; далей на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень да кропкі 23 з каардынатамі 51.893248, 26.876865;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы спіртзавода да кропкі 22 з каардынатамі 51.892970, 26.876227; далей на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай агароджы спіртзавода і ў створы з ёй праз кропку 21 з каардынатамі 51.892963, 26.876104, праз кропку 20 з каардынатамі 51.892960, 26.875862, праз кропку 19 з каардынатамі 51.892953, 26.875792, праз кропку 18 з каардынатамі 51.892831, 26.874183 да кропкі 17 з каардынатамі 51.892660, 26.873359; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы выратавальнай станцыі праз кропку 16 з каардынатамі 51.892866, 26.873277 да кропкі 15 з каардынатамі 51.892968, 26.872994; далей – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад да кропкі 4;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы парку па вул. Церашковай да кропкі 3; далей на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй агароджы парку па вул. Церашковай да кропкі 2; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй агароджы парку па вул. Церашковай да кропкі 1; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй агароджы парку па вул. Савецкай і ў створы з ёй праз кропку 12, праз кропку 11, праз кропку 10, праз кропку 14 да кропкі 13, далей на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень да кропкі 8; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы да кропкі 7; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка па вул. Усходняй, 2а да кропкі 43 з каардынатамі 51.893384, 26.862189; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Усходняй праз кропку 44 з каардынатамі 51.894350, 26.860751, праз кропку 45 з каардынатамі 51.894393, 26.860692 да кропкі 46 з каардынатамі 51.894691, 26.860322; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастку па вул. Савецкай, 121 да кропкі 47 з каардынатамі 51.894973, 26.860778; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж унутранага праезду забудовы па вул. Савецкай праз кропку 48 з каардынатамі 51.895370, 26.861287, праз кропку 49 з каардынатамі 51.895449, 26.861416, праз кропку 50 з каардынатамі 51.895906, 26.862044, праз кропку 51 з каардынатамі 51.896383, 26.862704, праз кропку 52 з каардынатамі 51.896475, 26.862859 да кропкі 53 з каардынатамі 51.896830, 26.863589; далей – лінія, якая ідзе на ўсход да кропкі 54 з каардынатамі 51.896754, 26.863986; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходніх фасадаў будынкаў па вул. Савецкай, 133, 135 да кропкі 55 з каардынатамі 51.898948, 26.868258; далей на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход да кропкі 27.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова будынкаў і збудаванняў пры рэканструкцыі вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў будынка, які валодае комплексам каштоўных гісторыка-архітэктурных якасцей (будынак на тэрыторыі спіртзавода);
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена на тэрыторыі паміж паркам і р. Капанец з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна злучанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці і да агароджы спіртзавода з паўднёвага боку.
18. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на поўдзень да кропкі 23;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж левага берага р. Капанец праз кропку 24 з каардынатамі 51.893122, 26.876833 да кропкі 25 з каардынатамі 51.894242, 26.867020;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўночны захад да кропкі 26 з каардынатамі 51.892145, 26.863367;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка па вул. Усходняй, 1а да кропкі 42; далей – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка па вул. Усходняй, 2а да кропкі 7; далей на захадзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж беражка адхону праз кропку 6, праз кропку 5 да кропкі 4; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход да кропкі 15; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай агароджы выратавальнай станцыі да кропкі 16; далей на поўначы, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі спіртзавода праз кропку 17, праз кропку 18, праз кропку 19, праз кропку 20, праз кропку 21 да кропкі 23.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу;
усталяванне буйнамаштабных рэкламных канструкцый;
памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак);
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
20. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе першапачаткова знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.
21. Першы ўчастак зоны аховы культурнага пласта (слоя) усталяваны на паўднёва-заходняй тэрыторыі парка.
22. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж галоўнай алеі ад кропкі 56 з каардынатамі 51,896826, 26,867291 на паўднёвы ўсход да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – лінія, што ідзе ад кропкі 4 уздоўж беражка адхону праз кропку 5 да кропкі 57 з каардынатамі 51,895899, 26,866197;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 57 на паўночны ўсход да кропкі 55.
23. Другі ўчастак зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены на тэрыторыі галоўнага ўвахода ў парк.
24. Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 58 з каардынатамі 51.894906, 26.861752 паралельна існуючай агароджы парка да кропкі 59 з каардынатамі 51.894518, 26.862466;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 59 на паўднёвы захад да кропкі 60 з каардынатамі 51.894200, 26.861970;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 60 уздоўж агароджы да кропкі 8;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 8 да кропкі 13;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны ўсход да кропкі; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй агароджы парка да кропкі 58.
25. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.