Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 03.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 ліпеня 2022 г. № 47

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» і «Гарадзішча старажытнага Барысава» ў аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» і «Гарадзішча старажытнага Барысава» ў аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

06.07.2022 № 47

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» і «Гарадзішча старажытнага Барысава» ў аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» і «Гарадзішча старажытнага Барысава» ў аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» ў аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000038;

«Гарадзішча старажытнага Барысава» на левым беразе р. Бярэзіна, на стрэлцы вялікага мыса, абмежаванага з усходу возерам і ручаём, з захаду – доўгім ярам у аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613В000037.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Барысаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыі, зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» вызначана ў межах тэрыторыі захаваўшыхся элементаў гістарычнага ландшафту: возера XIX стагоддзя, пагорка з гарадзішчам і сядзібным будынкам.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы вялікіх князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту» складаецца з двух участкаў.

8. Першы ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці займае тэрыторыю возера ХІХ стагоддзя.

9. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая ідзе ўздоўж берага возера ад кропкі 1 з каардынатамі 54.286071, 28.475529 на поўдзень, паўднёвы захад, паўночны захад, паўночны ўсход праз кропку 2 з каардынатамі 54.282533, 28.475678, праз кропку 3 з каардынатамі 54.282263, 28.474262, праз кропку 4 з каардынатамі 54.282743, 28.473672 да кропкі 1.

10. Другі ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці займае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча старажытнага Барысава», дзе размешчаны сядзібны будынак, і тэрыторыю пагорка з прылягаючай гістарычнай планіроўкай.

11. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 54.282738, 28.470984 на паўднёвы ўсход уздоўж падэшвы пагорка, на вяршыні якога знаходзіцца гарадзішча, да кропкі 6 з каардынатамі 54.281967, 28.471926;

на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы захад, захад уздоўж праезнай часткі вул. Працоўнай да кропкі 7 з каардынатамі 54.281438, 28.469474;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад, поўнач, паўночны ўсход уздоўж падэшвы пагорка праз кропку 8 з каардынатамі 54.282190, 28.469581 да кропкі 5.

12. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча старажытнага Барысава» вызначана на левым беразе р. Бярэзіна, на стрэлцы вялікага мыса, абмежаванага з усходу возерам і ручаём, з захаду – доўгім ярам.

13. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 з каардынатамі 54.282515, 28.470566 уздоўж броўкі адхону пагорка, праз кропку 10 з каардынатамі 54.282296, 28.471650, праз кропку 11 з каардынатамі 54.281598, 28.471076, праз кропку 12 з каардынатамі 54.281767, 28.469574 да кропкі 9.

14. У межах тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

15. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і забеспячэння найлепшых умоў іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

16. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да іх з усіх бакоў.

17. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 з каардынатамі 54.286810, 28.474793 на ўсход уздоўж прасёлкавай дарогі да вытворчай тэрыторыі да кропкі 14 з каардынатамі 54.286611, 28.477023;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўдзень уздоўж прасёлкавай дарогі па ўсходнім беразе возера праз кропку 15 з каардынатамі 54.285163, 28.476605, праз кропку 16 з каардынатамі 54.283033, 28.476004 да кропкі 17 з каардынатамі 54.282072, 28.474078;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 18 з каардынатамі 54.281621, 28.474421; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Астроўскага да кропкі 19 з каардынатамі 54.279422, 28.467485;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Р-63 да кропкі 20 з каардынатамі 54.279931, 28.466123; далей на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Перамогі да кропкі 21 з каардынатамі 54.281785, 28.468750; далей да кропкі 22 з каардынатамі 54.282577, 28.469436, якая знаходзіцца на адлегласці 50 м ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча старажытнага Барысава»; далей на паўночны ўсход, усход на адлегласці 50 м ад паўночна-заходняй, паўночнай межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча старажытнага Барысава» праз кропку 23 з каардынатамі 54.282857, 28.470261 да кропкі 24 з каардынатамі 54.282725, 28.471410; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы ўсход на адлегласці 50 м ад паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча старажытнага Барысава» да кропкі 25 з каардынатамі 54.282344, 28.472107; далей уздоўж дарогі да гарадзішча да кропкі 26 з каардынатамі 54.282648, 28.473271;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўночны ўсход уздоўж возера ў створы з паўднёва-ўсходнімі фасадамі пабудоў фермы да кропкі 27 з каардынатамі 54.284258, 28.474112; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж броўкі адхону возера праз кропку 28 з каардынатамі 54.285254, 28.474156, праз кропку 29 з каардынатамі 54.285852, 28.474205 да кропкі 13.

18. Другі ўчастак ахоўнай зоны акружае будынак па вул. Астроўскага, 2 з усіх бакоў, забяспечвае найлепшыя ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

19. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 34 з каардынатамі 53.280466, 28.475181 на паўднёвы ўсход паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка па вул. Астроўскага, 2 да кропкі 35 з каардынатамі 54.280201, 28.476525;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 35 на паўднёвы захад уздоўж агароджы з боку паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Астроўскага, 2 да кропкі 36 з каардынатамі 54.280048, 28.476501; далей па лініі, якая ідзе на захад, паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Астроўскага да кропкі 37 з каардынатамі 54.279874, 28.475101;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 37 на паўночны захад уздоўж агароджы з боку паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Астроўскага, 2 да кропкі 38 з каардынатамі 54.280237, 28.474969;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 38 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняму фасаду будынка па вул. Астроўскага, 2 да кропкі 34.

20. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных пабудоў на падставе навукова-праектнай дакументацыі;

рэканструкцыя з павелічэннем вышыні будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да канька даху на тэрыторыі старажытнага гарадзішча на зямельных участках па вул. Працоўнай, 2, 3, 4;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, у тым ліку размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

устаноўка сродкаў вонкавай рэкламы, якая стварае перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку існуючага пароднага складу зялёных насаджэнняў прыбярэжнай паласы возера XIX стагоддзя;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару існуючага ландшафту і рэльефу, выкарыстанне неўласцівых гістарычнаму і прыроднаму асяроддзю дысануючых матэрыялаў;

правядзенне земляных работ на тэрыторыі пагорка з гарадзішчам без археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

21. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча старажытнага Барысава» і на тэрыторыі, якая прылегае да яе з паўночнага боку.

22. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 32 з каардынатамі 54.284019, 28.471813 да кропкі 33 з каардынатамі 54.283950, 28.472542;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 33 да кропкі 25 з каардынатамі 54.282344, 28.472107;

на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўднёвы захад, захад уздоўж праезнай часткі вул. Працоўнай праз кропку 6 з каардынатамі 54.281967, 28.471926 да кропкі 7 з каардынатамі 54.281438, 28.469474;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад, поўнач, паўночны ўсход уздоўж падэшвы пагорка праз кропку 30 з каардынатамі 54.282609, 28.470053, кропку 31 з каардынатамі 54.282829, 28.470960 да кропкі 32.

23. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей «Фрагменты былой сядзібы вялікіх
князёў Раманавых з элементамі гістарычнага ландшафту»
і «Гарадзішча старажытнага Барысава» ў аграгарадку Стара-
Барысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.