Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 чэрвеня 2022 г. № 30

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Варшаўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Варшаўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

14.06.2022 № 30

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Варшаўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Варшаўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Варшаўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000509 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «МІНСКМЕТРАБУД».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межы ахоўнай зоны, межы зоны аховы ландшафту і рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены ахоўная зона і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання брацкай магілы памерам 3 х 3 м на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць.

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе размешчаны абеліск брацкай магілы, у межах брукаванай пляцоўкі памерам 5 х 5,2 м з кветнікамі па перыметры.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць згодна з дадаткам праз кропкі 1-2-3-4 з каардынатамі 53,585407/27,849748–53,585483/27,849662–53,585547/27,849717–53,585472/27,849804 адпаведна.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя абеліска з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

устаноўка рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, які мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі дэндрапарка ў непасрэднай блізасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці і на адкрытай тэрыторыі нізіны, абмежаванай меліярацыйным каналам.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 5 з каардынатамі 53,584914/27,849595 уздоўж пешаходнай дарожкі да агарожды тэрыторыі дэндрапарка да кропкі 6 з каардынатамі 53,585240/27,849153; далей на захад па нізіне да меліярацыйнага канала да кропкі 7 з каардынатамі 53,585869/27,849104;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 7 уздоўж берага меліярацыйнага канала праз кропку 8 з каардынатамі 53,587602/27,850459 да вул. Ленінскай да кропкі 9 з каардынатамі 53,587572/27,850277;

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 9 уздоўж вул. Ленінскай да мясцовага праезда да кропкі 10 з каардынатамі 53,586622/27,849993;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 10 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 11 з каардынатамі 53,586439/27,850191; далей на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі дэндрапарка праз кропку 12 з каардынатамі 53,586051/27,849833 да кропкі 13 з каардынатамі 53,585685/27,850318;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 13 уздоўж пашаходнай дарожкі да кропкі 5.

13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных сетак у грунце без аднаўлення добраўпарадкавання;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, а таксама планіровачнай сістэмы азелянення;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў в. Варшаўка Пухавіцкага раёна
Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.