![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2021 г. № 79
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. 40 год Перамогі ў г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. 40 год Перамогі ў г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Першы намеснік Міністра |
В.І.Грамада |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. 40 год Перамогі ў г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. 40 год Перамогі ў г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» па вул. 40 год Перамогі ў г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000570 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельжылпраект».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання.
8. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.018876, 28.063953 да кропкі 2 з каардынатамі 54.018796, 28.064034; далей ад кропкі 2 з каардынатамі 54.018796, 28.064034 да кропкі 3 з каардынатамі 54.018753, 28.063886; далей ад кропкі 3 з каардынатамі 54.018753, 28.063886 да кропкі 4 з каардынатамі 54.018825, 28.063805; далей ад кропкі 4 з каардынатамі 54.018825, 28.063805 да кропкі 1 з каардынатамі 54.018876, 28.063953.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з асаблівасцей існуючага рэльефу.
11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 54.019043, 28.064012 да кропкі 6 з каардынатамі 54.018781, 28.064214; далей да кропкі 7 з каардынатамі 54.018669, 28.063831; далей да кропкі 8 з каардынатамі 54.018939, 28.063624; далей да кропкі 5 з каардынатамі 54.019043, 28.064012.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое можа прывесці да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці