![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 2021 г. № 61
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000340), 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000340), 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Курганны могільнік» (шыфр – 613В000340), 0,25 км на паўночны захад
ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча Замэчак у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000340 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах курганнага могільніка (складаецца з 12 курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1180 м2 (60 х 60 х 42 м).
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°59'34.1'', 27°16'49.0'' – 53°59'35.3'', 27°16'51.5'' – 53°59'34.1'', 27°16'51.0'' – 53°59'33.3'', 27°16'51.1'' – 53°59'34.1'', 27°16'49.0''.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Ахоўная зона прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,01 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-9-10-11-12-13-5 з каардынатамі 53°59'35.0'', 27°16'46.5'' – 53°59'36.2'', 27°16'48.7'' – 53°59'36.8'', 27°16'52.2'' – 53°59'34.7'', 27°16'53.5'' – 53°59'33.7'', 27°16'53.7'' – 53°59'32.8'', 27°16'53.9'' – 53°59'31.7'', 27°16'51.4'' – 53°59'31.7'', 27°16'50.4'' – 53°59'32.6'', 27°16'48.1'' – 53°59'35.0'', 27°16'46.5''.
13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў;
правядзенне работ, не звязаных з археалагічнымі даследаваннямі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ, звязаных з абслугоўваннем і будаўніцтвам на зямельных участках па вул. Садовая, 6, вул. Нагорная, 5, вул. Архітэктараў, 12, а таксама пракладкай падземных інжынерных камунікацый і бягучым рамонтам праезнай часткі вул. Садовая, вул. Нагорная, вул. Архітэктараў.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці