![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лютага 2021 г. № 10
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Прыдарожная капліца» па вул. Пучкова ў г. Пінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Прыдарожная капліца» па вул. Пучкова ў г. Пінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 22.02.2021 № 10 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Прыдарожная капліца» па вул. Пучкова ў г. Пінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Прыдарожная капліца» па вул. Пучкова ў г. Пінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Прыдарожная капліца» па вул. Пучкова ў г. Пінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000543 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Дэталёвы план Паўднёва-Заходняга жылога раёна г. Пінска» па заказе Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці (прыдарожнай капліцы) і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,052 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Пучкова ад кропкі 1 на паўночны ўсход уздоўж усходняга фасада гаспадарчых пабудоў на зямельных участках па вул. Пяньковай, 16-2 і 18 да праезнай часткі вул. Пяньковай да кропкі 2;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Пяньковай праз кропку 3 да перакрыжавання з вул. Пучкова да кропкі 3';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3' на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Пучкова праз кропку 1' да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж усходняга фасада гаспадарчых пабудоў на зямельных участках па вул. Пяньковай, 16-2 і 18 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.
12. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,14 га.
13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. Пяньковай, 16-2, 16-1, 14-1 ад мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 1 праз кропкі 4-5 да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 12 да кропкі 6; далей уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 12 да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Пяньковай, 12, 10 на паўднёвы захад уздоўж вул. Пучкова ад кропкі 7 да кропкі 8;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 10 ад кропкі 8 да кропкі 9;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Пяньковай, 10, 12, 14-2, 16-1, 18 ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Пяньковай да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 2;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад вул. Пяньковай ад кропкі 2 на паўднёвы-захад да вул. Пучкова да кропкі 1.
14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Пяньковай, 11, 9, 7, 5, 3 ад кропкі 10 на паўночны захад уздоўж вул. Пяньковай да кропкі 11;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 3 ад кропкі 11 на паўночны ўсход да кропкі 12;
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. Брэсцкай, 111, 109, 107Б ад кропкі 12 да кропкі 13;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 7 ад кропкі 13 на поўдзень на адлегласць 40 м да кропкі 14; далей перпендыкулярна гэтай мяжы да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 9 і ўздоўж яе на адлегласць 15 м праз кропку 15 да кропкі 16; далей на ўсход паралельна вул. Пяньковай да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 11 да кропкі 17;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 11 ад кропкі 17 да вул. Пяньковай да кропкі 10.
15. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Пучкова ад заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пучкова, 3 ад кропкі 18 да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пучкова, 1 праз кропку 19 да кропкі 20;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень уздоўж усходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Пучкова, 1, 3, 5 ад кропкі 20 праз кропкі 21-22 да кропкі 23;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пучкова, 5 ад кропкі 23 праз кропкі 24-25-26 да кропкі 27;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Пучкова, 5, 3 ад кропкі 27 да кропкі 18.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышыні прылягаючай забудовы (вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, вышэй за 1 паверх з мансардай);
усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
17. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,81 га.
18. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Брэсцкай, 109, 107Б, 107А ад кропкі 28 на ўсход да кропкі 29;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга фасада дома па вул. Брэсцкай, 107А ад кропкі 29 на поўдзень паралельна вул. 60 год Кастрычніка да кропкі 30;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 11 ад кропкі 30 на паўднёвы захад да мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 17;
на поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй і паўночнай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 17 праз кропкі 16-15-14-13-12 да кропкі 12';
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12' на поўнач уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Брэсцкай, 111, 109 да кропкі 28.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышыні прылягаючай забудовы (вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, вышэй за 2 паверхі з мансардай або 3 паверхі);
усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафту, зялёнай зоны, якія маюць візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
21. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,12 га.
22. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Пучкова ад мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 1 да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 12 да кропкі 7;
на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй і паўднёвай мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 7 праз кропкі 6-5-4 да кропкі 1.
23. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Пучкова ад паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. 60 год Кастрычніка, 7 ад кропкі 31 да аўтамабільнай стаянкі да кропкі 32;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай стаянкі на поўдзень ад кропкі 32 да кропкі 33;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. 60 год Кастрычніка, 7 ад кропкі 33 да кропкі 31.
24. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
25. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
26. Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 0,02 га.
27. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад праезнай часткі вул. Пучкова ад кропкі 1 да паўднёва-заходняй мяжы ўчастка па вул. Пяньковай, 18 да кропкі 2';
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пяньковай, 18 ад кропкі 2' да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 1';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 1' уздоўж праезнай часткі вул. Пучкова да кропкі 1.
28. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.