![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 лютага 2020 г. № 7
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Сурганава, 53 у г. Магілёве
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Сурганава, 53 у г. Магілёве (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 06.02.2020 № 7 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Сурганава, 53 у г. Магілёве
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Сурганава, 53 у г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Будынак (ХІХ ст.) па вул. Сурганава, 53 у г. Магілёве з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000047 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» унесена змяненне ў месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Праект зон аховы распрацаваны па заказе дзяржаўнай установы «Магілёўскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва» камунальным унітарным даччыным прадпрыемствам «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Сурганава, 53 у г. Магілёве дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. У ахоўную зону ўключана тэрыторыя ўчастка, на якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць і падмуркі страчанага гістарычнага будынка XIX ст.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,01 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па краі былога праезду з вул. Сурганава на ўнутрыквартальную тэрыторыю на адлегласці 7 м ад паўночнага фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці на працягу 141 м да скрыжавання з умоўнай лініяй працягу паўночнай часткі заходняга боку агароджы тэрыторыі прыватнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS – Детская деревня Могилев» (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.8392'', 30 18'45.8175'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.2369'', 30 18'53.9493'');
на ўсходзе і поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па заходняму боку агароджы тэрыторыі прыватнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS – Детская деревня Могилев» і па паўночнаму краю аўтамабільнай стаянкі, якая знаходзіцца на адлегласці 99 м ад паўночнай мяжы ахоўнай зоны (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.8392'', 30 18'45.8175''; 53 55'33.4430'', 30 18'47.9060''; 53 55'34.7027'', 30 18'53.6687'');
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна бартавому камені ўсходняга боку праезнай частцы вул. Сурганава на адлегласці 5 м ад яго (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.2369'', 30 18'53.9493''; 53 55'34.7027'', 30 18'53.6687'').
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанага будынка XIX ст.;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў, без адпаведнасці архіўна-бібліяграфічным матэрыялам, без абазначэння ў сістэме добраўпарадкавання месца падмуркаў страчанага будынка XIX ст.;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка інжынерных камунікацый з трасіроўкай, якая закранае падмуркі страчанага будынка XIX ст.;
правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага акружэння і прасторавай структуры, для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжыму ўтрымання.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,4 га.
Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,75 га.
Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 2,65 га.
11. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 64 м ад паўночнай мяжы ахоўнай зоны паралельна ёй ва ўсходнім напрамку на працягу 108 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'38.6159'', 30 18'51.9310'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'38.2764'', 30 18'58.1524'');
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў паўднёвым напрамку на працягу 74 м да перасячэння з паўночным бокам агароджы тэрыторыі прыватнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS – Детская деревня Могилев» і супадае з бартавым камянём заходняга боку праезду з боку паўднёвага фасада будынка ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны» па вул. Ніжняй Карабанаўскай, 90 (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'38.2764'', 30 18'58.1524'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'35.5758'', 30 18'57.6588'');
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на працягу 66 м у заходнім напрамку і супадае з часткай паўночнай агароджы тэрыторыі прыватнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS – Детская деревня Могилев» да перасячэння з агароджай тэрыторыі зямельнага ўчастка будынка па вул. Сурганава, 53, далей ідзе ў паўночным напрамку на працягу 15 м, далей ідзе ў заходнім напрамку на працягу 37 м (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.3845'', 30 18'51.8919''; 53 55'36.2369'', 30 18'53.9493''; 53 55'35.5758'', 30 18'57.6588'');
на захадзе – умоўная лінія, якая супадае з часткай заходняга боку агароджы тэрыторыіі ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны» па вул. Ніжняй Карабанаўскай, 90 і ідзе на працягу 64 м у паўночным напрамку (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'38.6159'', 30 18'51.9310'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.3845'', 30 18'51.8919'').
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – ламаная лінія агароджы тэрыторыі, якая ідзе ва ўсходнім напрамку паралельна паўднёвым фасадам будынка ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны» на адлегласці 34 м ад бліжэйшага паўночнага фасада на працягу 120 м, далей уздоўж агароджы на працягу 16 м у паўднёва-ўсходнім напрамку да перасячэння з вуглом агароджы, далей ва ўсходнім напрамку на працягу 48 м да перасячэння з крайняй кропкай агароджы (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'33.4430'', 30 18'47.9060''; 53 55'34.7027'', 30 18'53.6687''; 53 55'35.8933'', 30 18'53.8864''; 53 55'35.5758'', 30 18'57.6588''; 53 55'34.6727'', 30 19'04.4759'');
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы ў паўночна-паўднёвым напрамку на працягу 82 м да перасячэння з крайняй кропкай агароджы, якая супадае з краем мяжы 5-га Карабанаўскага зав. (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'34.6727'', 30 19'04.4759'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'32.0498'', 30 19'03.8307'');
на поўдні – ламаная лінія, якая праходзіць па агароджы ў паўднёва-заходнім напрамку на працягу 168 м да перасячэння з вуглом агароджы; далей лінія, якая ідзе па агароджы ў паўночна-заходнім напрамку на працягу 31 м да перасячэння з вуглом агароджы, далей лінія, якая ідзе па агароджы ў заходнім напрамку, перпендыкулярна праезнай часткі вул. Сурганава на працягу 81 м да перасячэння з вуглом агароджы (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'32.4451'', 30 18'47.7870''; 53 55'31.6392'', 30 18'56.0669''; 53 55'32.0498'', 30 19'03.8307'');
на захадзе – ламаная лінія, якая праходзіць па агароджы ў паўночным напрамку на працягу 38 м па бартавым камені паркоўкі да крайняй яе кропкі паралельна праезнай часткі вул. Сурганава, далей у тым жа напрамку на працягу 22 м да перасячэння з вуглом агароджы, далей у паўночна-ўсходнім напрамку на працягу 19 м да перасячэння з вуглом агароджы, далей лінія, якая ідзе па агароджы, перпендыкулярна праезнай часткі вул. Сурганава на працягу 39 м да перасячэння з вуглом агароджы, далей лінія, якая ідзе па агароджы ў паўночна-ўсходнім напрамку на працягу 21 м да перасячэння з агароджай гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка дзяржаўнай установы «Магілёўскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва» (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'32.4451'', 30 18'47.7870''; 53 55'33.4430'', 30 18'47.9060''; 53 55'34.7027'', 30 18'53.6687''; 53 55'35.8933'', 30 18'53.8864'').
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і гістарычнага модуля фасадаў;
рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў (павялічэнне вышыні рэканструяваных будынкаў не павінна быць больш за 9 м ад узроўню зямлі да вільчака даху);
размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістраляў і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,5 м светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў і без выкарыстання традыцыйных формаў і матэрыялаў;
змяненне планіровачнай структуры, якая гістарычна склалася;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і гістарычных модуляў фасадаў;
рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў (павелічэнне вышыні рэканструяваных будынкаў не павінна быць за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху);
размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістраляў і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,5 м светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў і без выкарыстання традыцыйных формаў і матэрыялаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 7,76 га.
16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – ламаная лінія, якая праходзіць па агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіатрычная бальніца» ад вугла агароджы на працягу 7 м да перасячэння з наступнай кропкай вугла агароджы, далей лінія, якая ідзе па агароджы ў паўночна-заходнім напрамку на працягу 55 м да перасячэння з вуглом агароджы, далей лінія, якая ідзе ў тым жа кірунку паралельна лініі агароджы на працягу 41 м да краю бартавога каменя праезнай часткі вул. Сурганава (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'39.5490'', 30 18'46.2663'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'38.6159'', 30 18'51.9310'');
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны» на працягу 64 м у напрамку поўнач-поўдзень да ўмоўнай кропкі, якая знаходзіцца на скрыжаванні ўмоўных ліній, якія праходзяць на адлегласці 10 м паралельна паўночнаму і заходняму фасадам будынка гісторыка-культурнай каштоўнасці ад яго левага верхняга вугла (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'38.6159'', 30 18'51.9310'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.3845'', 30 18'51.8919'');
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнага боку праезнай часткі ўнутрыквартальнага презду вул. Сурганава ў паўночна-заходнім напрамку на працягу 103 м паралельна паўночнаму фасаду будынка гісторыка-культурнай каштоўнасці да ўмоўнага пункту, размешчанага на поўнач на адлегласці 2 м ад усходняга фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.8392'', 30 18'45.8175'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.3845'', 30 18'51.8919'');
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вышэй адзначанай кропкі ў паўночным напрамку на працягу 83 м да краю бартавога каменя праезнай часткі вул. Сурганава (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'39.5490'', 30 18'46.2663'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 53 55'36.8392'', 30 18'45.8175'').
17. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, праездаў і аналагічных аб’ектаў);
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
змяненне існуючага рэльефу;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.