Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 13.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 ліпеня 2020 г. № 59

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 513В000663) в. Агула Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Млынка (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 513В000716) в. Малая Гарожа Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 2,2 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Свіслач (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» (шыфр – 513В000758) в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-2» (шыфр – 513В000759) в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя, 0,15 км на паўднёвы захад ад курганнага могільніка-1 (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.07.2020 № 59

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 513В000663) в. Агула Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Млынка

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» в. Агула Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Млынка (далей – праект зоны аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000663 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г. № 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу лесаўпарадкавання і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 513В000663) в. Агула Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Млынка дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі курганнага могільніка (складаецца з пяці курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,82 га (175 х 60 м).

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°18'52.26'', 28°43'39.69'' – 53°18'49.69'', 28°43'42.20'' – 53°18'46.36'', 28°43'45.76'' – 53°18'47.88'', 28°43'39.11'' – 53°18'52.26'', 28°43'39.69''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,1 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-5 з каардынатамі 53°18'53.77'', 28°43'38.25'' – 53°18'49.59'', 28°43'44.92'' – 53°18'45.12'', 28°43'47.37'' – 53°18'47.77'', 28°43'36.24'' – 53°18'53.77'', 28°43'38.25''.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

правядзеннне работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ па пракладцы падземных інжынерных камунікацый;

распрацоўка лясных дзялянак, высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў, а таксама выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.07.2020 № 59

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 513В000716) в. Малая Гарожа Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 2,2 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Свіслач

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» в. Малая Гарожа Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 2,2 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Свіслач (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000716 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г. № 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3. Праект зоны аховы распрацаваны установай культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу лесаўпарадкавання і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 513В000716) в. Малая Гарожа Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 2,2 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Свіслач дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі курганнага могільніка (складаецца з дзесяці курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0787 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°20'52.91'', 28°42'57.44'' – 53°20'52.27'', 28°42'58.61'' – 53°20'51.22'', 28°42'58.39'' – 53°20'51.98'', 28°42'57.95'' – 53°20'52.91'', 28°42'57.44''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта складае 0,92 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-9-5 з каардынатамі 53°20'54.56'', 28°42'57.08'' – 53°20'52.52'', 28°42'01.35'' – 53°20'49.59'', 28°42'59.49'' – 53°20'51.78'', 28°42'53.54'' – 53°20'57.51'', 28°42'54.29'' – 53°20'54.56'', 28°42'57.08''.

На поўначы і ўсходзе межы зон аховы цалкам знаходзяцца ў лесе, з поўдня часткова праходзяць па руслу р. Свіслач, на захадзе – па руслу р. Сіняя.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

правядзеннне работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ па пракладцы падземных інжынерных камунікацый;

распрацоўка лясных дзялянак, высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў, а таксама выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.07.2020 № 59

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» (шыфр – 513В000758) в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік-1» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000758 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г. № 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу лесаўпарадкавання і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» (шыфр – 513В000758) в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі курганнага могільніка (складаецца з пяці курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,3 га (160 х 110 м).

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°20'02.11'', 28°43'51.54'' – 53°20'00.30'', 28°43'53.12'' – 53°19'57.64'', 28°43'52.74'' – 53°19'59.84'', 28°43'47.20'' – 53°20'02.11'', 28°43'51.54''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,3 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-5 з каардынатамі 53°20'03.67'', 28°43'51.25'' – 53°20'00.27'', 28°43'55.86'' – 53°19'56.00'', 28°43'53.10'' – 53°19'59.89'', 28°43'44.45'' – 53°20'03.67'', 28°43'51.25'.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

правядзеннне работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ па пракладцы падземных інжынерных камунікацый;

распрацоўка лясных дзялянак, высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў, а таксама выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.07.2020 № 59

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-2» (шыфр – 513В000759) в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя, 0,15 км на паўднёвы захад ад курганнага могільніка-1

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-2» в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя, 0,15 км на паўднёвы захад ад курганнага могільніка-1 (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік-2» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000759 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г. № 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу лесаўпарадкавання і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-2» (шыфр – 513В000759) в. Ясянец Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя, 0,15 км на паўднёвы захад ад курганнага могільніка-1 дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі курганнага могільніка (складаецца з чатырох курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,3 га (75 х 50 м).

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°19'53.94'', 28°43'49.89'' – 53°19'53.08'', 28°43'51.32'' – 53°19'51.42'', 28°43'50.47'' – 53°19'52.87'', 28°43'48.60'' – 53°19'53.94'', 28°43'49.89''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,7 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-5 з каардынатамі 53°19'55.59'', 28°43'49.56'' – 53°19'53.30'', 28°43'54.00'' – 53°19'49.78'', 28°43'51.07'' – 53°19'52.49'', 28°43'45.97'' – 53°19'55.59'', 28°43'49.56'.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

правядзеннне работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ па пракладцы падземных інжынерных камунікацый;

распрацоўка лясных дзялянак, высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў, а таксама выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.