![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2020 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Бюст К.П.Арлоўскага ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Ж000462 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Мышкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе мяжу і рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,06 га.
7. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой брукавання вакол бюста К.П.Арлоўскага, па паўночна-ўсходняй мяжы брукавання вакол бюста К.П.Арлоўскага і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53.228359, 29.504412 да кропкі з каардынатамі 53.228253, 29.504545;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы брукавання вакол бюста К.П.Арлоўскага ад кропкі з каардынатамі 53.228253, 29.504545 да кропкі з каардынатамі 53.228057, 29.504116; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.227963, 29.504134;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім бокам падпорнай сценкі ўздоўж лесвіцы ад кропкі з каардынатамі 53.227963, 29.504134 да кропкі з каардынатамі 53.228128, 29.503926;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы ўздоўж ступапандусаў ад кропкі з каардынатамі 53.228128, 29.503926 да кропкі з каардынатамі 53.228193, 29.504094; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы брукавання плошчы да кропкі з каардынатамі 53.228216, 29.504055; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой дэкаратыўнага ўстройства для пасадкі кветак, па паўднёва-ўсходняй мяжы дэкаратыўнага ўстройства для пасадкі кветак і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 53.228359, 29.504412.
8. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
усталяванне рэкламных канструкцый.