Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2019 г. № 69

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

31.10.2019 № 69

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Ж000530 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Змяненне ў звесткі аб месцазнаходжанні гісторыка-культурнай каштоўнасці ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і фізічнага захавання помніка У.І.Леніну ў межах пл. Цэнтральнай перад помнікам да праезнай часткі цотнага боку вул. Леніна.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,88 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Казлова, цотнага боку вул. Леніна, цотнага боку вул. Каржа ад кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441 да кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай, якая агароджвае азелянёную тэрыторыю і па гэтай сценцы ад кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005 да кропкі з каардынатамі 52.783232, 27.540726; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае азелянёную тэрыторыю да кропкі з каардынатамі 52.783113, 27.540474; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнымі сценкамі, якія агароджваюць участкі з высаджанымі елкамі, па гэтых падпорных сценках і ў створы з імі да кропкі з каардынатамі 52.783415, 27.540224; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае азелянёную тэрыторыю да кропкі з каардынатамі 52.783534, 27.540486; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 52.783752, 27.540318; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае азялянёную тэрыторыю няцотнага боку вул. Казлова да кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне збудаванняў;

высаджванне зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік;

усталяванне рэкламных канструкцый;

пракладка наземных інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючага ландшафту. У зону аховы ландшафту ўключана частка азелянёнай тэрыторыі, якая служыць фонам для помніка У.І.Леніну.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,07 га.

11. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441 да кропкі з каардынатамі 52.783752, 27.540318; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783534, 27.540486; далей на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783415, 27.540224; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783113, 27.540474; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783232, 27.540726; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Каржа ад кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005 да кропкі з каардынатамі 52.782744, 27.540294;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы, ў створы з падпорнай сценкай, уключаючы кветнік, ад кропкі з каардынатамі 52.782744, 27.540294 да кропкі з каардынатамі 52.783664, 27.539538;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Казлова ад кропкі з каардынатамі 52.783664, 27.539538 да кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441.

12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне рэкламных канструкцый;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.