![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2019 г. № 58
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на старых могілках па вул. Пушкіна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на старых могілках па вул. Пушкіна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 23.09.2019 № 58 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на старых могілках па вул. Пушкіна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на старых могілках па вул. Пушкіна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Магіла ахвяр фашызму на старых могілках па вул. Пушкіна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000135 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская ЖКГ» па заказе Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» на старых могілках па вул. Пушкіна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі вакол помніка на магіле ахвяр фашызму.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,015 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі Т1 (52.531616°, 24.962509°), Т2 (52.531567°, 24.962522°), Т3 (52.531616°, 24.962884°) і Т4 (52.531668°, 24.962852°).
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
размяшчэнне рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый;
высадка зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік.