![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2019 г. № 53
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай у г. Чачэрску Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай у г. Чачэрску Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 18.09.2019 № 53 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай у г. Чачэрску Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай у г. Чачэрску Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) выкананы ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Ратуша» на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай у г. Чачэрску Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «1», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 311Г000805 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта (слоя). Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» на скрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай у г. Чачэрску Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана, зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання ратушы, фізічнага захавання будынка і элементаў архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі ХVІІІ ст. цэнтральнай часткі горада з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці акружае будынак ратушы з усіх бакоў, складаецца з двух участкаў.
Першы ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на тэрыторыі вуліц, якія захавалі трасіроўку ХVІІІ ст. – Гагарына, Камсамольская, Першамайская, Пралетарская.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,18 га.
9. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вуліцы Камсамольская, чырвоная лінія цотнага боку вул. Камсамольская і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Гагарына з каардынатамі 52.920972°, 30.917663° да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Ульянава з каардынатамі 53.890615°, 25.310715°; чырвоная лінія няцотнага боку вул. Камсамольская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Гагарына з каардынатамі 53.890615°, 25.310715° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Ульянава з каардынатамі 52.918439°, 30.918102°;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Ульянава і лінія ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53.890615°, 25.310715°; далей – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Першамайская і лінія ў створы з ёй да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Пралетарская з каардынатамі 52.917836°, 30.914487°; лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Першамайская і чырвоная лінія цотнага боку вул. Першамайская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камсамольская з каардынатамі 52.918439°, 30.918102° да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Пралетарская з каардынатамі 52.918044°, 30.914712°;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Пралетарская, чырвоная лінія няцотнага боку вул. Пралетарская і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Першамайская з каардынатамі 52.917836°, 30.914487° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з цотным бокам вул. Гагарына з каардынатамі 52.920422°, 30.913542°; чырвоная лінія цотнага боку вул. Пралетарская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Першамайская з каардынатамі 52.918044°, 30.914712° да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Гагарына з каардынатамі 52.920291°, 30.913874°;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Гагарына, чырвоная лінія цотнага боку вул. Гагарына і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Пралетарская з каардынатамі 52.920422°, 30.913542° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камсамольская з каардынатамі 52.920972°, 30.917663°; чырвоная лінія няцотнага боку вул. Гагарына ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Пралетарская з каардынатамі 52.920291°, 30.913874° да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камсамольская з каардынатамі 53.890615°, 25.310715°.
10. Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на тэрыторыі былой плошчы ХVІІІ ст.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5,75 га.
11. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Камсамольская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Гагарына з каардынатамі 53.890615°, 25.310715° да кропкі з каардынатамі 52.920007°, 30.917587°; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.919957°, 30.917266°; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.919738°, 30.917359°; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.919767°, 30.917695°; далей на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Камсамольская да кропкі з каардынатамі 52.918657°, 30.918025°; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.918619°, 30.917764°; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.918399°, 30.917842°;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Ульянава ад кропкі з каардынатамі 52.918399°, 30.917842° да кропкі з каардынатамі 52.918261°, 30.916330°;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918261°, 30.916330° да кропкі з каардынатамі 52.918480°, 30.916276°; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.918331°, 30.915114°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.919023°, 30.914785°; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.918960°, 30.914329°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Пралетарская і чырвоная лінія цотнага боку вул. Пралетарская да кропкі з каардынатамі 52.919523°, 30.914126°; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.919581°, 30.914598°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.020106°, 30.914384°; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.920244°, 30.915213°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.920468°, 30.915172°;
на паўночным захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Гагарына ад кропкі з каардынатамі 52.920468°, 30.915172° да кропкі скрыжавання з чырвонай лініі няцотнага боку вул. Камсамольская з каардынатамі 53.920468°, 30.915172°.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў;
павелічэнне вышыні будынкаў па вул. Гагарына, 7а, па вул. Перамогі, 2, будынкаў і збудаванняў на ўчастках домаўладання па вул. Перамогі, 1, 5, будынкаў і збудаванняў на ўчастках домаўладання па вул. Леніна, 1, 2, 3, 5, 7, 6, 8;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання маштабу гістарычнай забудовы ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да межаў былой плошчы, складаецца з чатырох участкаў.
14. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, якая акружае будынак па вул. Камсамольская, 3.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,06 га.
15. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.920007 , 30.917587° да кропкі з каардынатамі 52.919767°, 30.917695°;
на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.919767°, 30.917695° да кропкі з каардынатамі 52.919738°, 30.917359°;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.919738°, 30.917359° да кропкі з каардынатамі 52.919957°, 30.917266°;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.919957°, 30.917266° да кропкі з каардынатамі 52.920007 , 30.917587°.
16. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі былой плошчы пры скрыжаванні вуліц Камсамольская і Ульянава.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,06 га.
Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918657°, 30.918025° да кропкі з каардынатамі 52.918439°, 30.918102°;
на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918439°, 30.918102° да кропкі з каардынатамі 52.918399°, 30.917842°;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918399°, 30.917842° да кропкі з каардынатамі 52.918619°, 30.917764°;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918619°, 30.917764° да кропкі з каардынатамі 52.918657°, 30.918025°.
17. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі былой плошчы пры скрыжаванні вуліц Першамайская і Пралетарская.
Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,22 га.
18. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.919023°, 30.914785° да кропкі з каардынатамі 52.918331°, 30.915114°; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 52.918480°, 30.916276°; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 52.918261°, 30.916330°;
на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918261°, 30.916330° да кропкі з каардынатамі 52.918044°, 30.914712 ;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918044°, 30.914712° да кропкі з каардынатамі 52.918960°, 30.914329°;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.918960°, 30.914329° да кропкі з каардынатамі 52.919023°, 30.914785°.
19. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі былой плошчы пры скрыжаванні вуліц Пралетарская і Гагарына.
Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,21 га.
20. Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.920468°, 30.915172° да кропкі з каардынатамі 52.920244°, 30.915213°; далей на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 52.920106°, 30.914384°; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 52.919581°, 30.914598°;
на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.919581°, 30.914598° да кропкі з каардынатамі 52.919523°, 30.914126°;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.919523°, 30.914126° да кропкі з каардынатамі 52.920291°, 30.913874 ;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.920291°, 30.913874 да кропкі з каардынатамі 52.920468°, 30.915172°.
21. На тэрыторыі ўсіх участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
22. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5,75 га.
23. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 129 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.