Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 55

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» па пр. Незалежнасці ў г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» па пр. Незалежнасці ў г. Мінску (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2019 № 55

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» па пр. Незалежнасці ў г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» па пр. Незалежнасці ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Парк імя Чалюскінцаў з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000153 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» на падставе заказу праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праект зон аховы распрацаваны з улікам праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску», зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2015 г. № 1, праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» – «Здание по пр. Независимости, 86 в г. Минске», зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2012 г. № 86, праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «2» – «Будынкі па пр. Незалежнасці, 91, 93 у г. Мінску», зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2016 г. № 59.

7. Праектам зон аховы ўстаноўлены межы гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» па пр. Незалежнасці ў г. Мінску дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці – у межах парка імя Чалюскінцаў па пр. Незалежнасці ў г. Мінску.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 59,1 га.

9. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй, усходняй, паўночна-ўсходняй агароджам парка імя Чалюскінцаў;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёвай агароджы парка імя Чалюскінцаў; далей на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы парка імя Чалюскінцаў да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы парка імя Чалюскінцаў.

10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» па пр. Незалежнасці ў г. Мінску павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з умоў найлепшай бачнасці парка імя Чалюскінцаў і яго захавання з улікам горадабудаўнічай сітуацыі.

12. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з двух участкаў.

13. Першы ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаны ўздоўж пр. Незалежнасці, аб’ядноўвае ахоўныя зоны размешчаных побач гісторыка-культурных каштоўнасцей «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Будынкі» па пр. Незалежнасці, 91, 93, «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,49 га.

14. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Незалежнасці з каардынатамі 53°55'37.1908'', 027°37'21.6741'' да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку пр. Незалежнасці;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86 да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынкі» па пр. Незалежнасці, 91, 93;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынкі» па пр. Незалежнасці, 91, 93 да кропкі з каардынатамі 53°55'30.1473'', 027°36'54.5416'';

на паўночным захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынкі» па пр. Незалежнасці, 91, 93 з каардынатамі 53°55'30.1473'', 027°36'54.5416'' да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86 з каардынатамі 53°55'37.1908'', 027°37'21.6741''.

15. Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаны на тэрыторыі, размешчанай з боку паўднёва-ўсходняй мяжы парка імя Чалюскінцаў.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,27 га.

16. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Макаёнка і чырвоная лінія няцотнага боку вул. Макаёнка ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой парка імя Чалюскінцаў з каардынатамі 53°55'06.5503'', 027°37'27.5218'' да кропкі скрыжавання з лініяй, і якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Макаёнка, 23;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Макаёнка, 23 і па гэтым фасадзе ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Макаёнка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Макаёнка, 23а;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Макаёнка, 23а і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Макаёнка, 23 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Макаёнка; далей на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Макаёнка і лінія ў створы з ёй да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы парка імя Чалюскінцаў;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа парка імя Чалюскінцаў ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Макаёнка.

17. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне буйнапамерных (больш за 2,0 х 2,0 х h 2,5 м) рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

18. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

19. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ўсходняй, паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй межам парка імя Чалюскінцаў, абмежаванай вул. Макаёнка.

20. Зона рэгулявання забудовы складаецца з участкаў двух рэжымаў утрымання.

21. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прылягае да ўсходняй, паўночна-ўсходняй межам парка імя Чалюскінцаў.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,43 га.

22. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86 ад кропкі каардынатамі 53°55'17.0566'', 027°37'23.1835'' да кропкі з каардынатамі 53°55'15.8609'', 027°37'35.3352'';

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Макаёнка ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86 да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў»;

на паўднёвым захадзе, захадзе – паўночна-ўсходняя, усходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Макаёнка да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 86 з каардынатамі 53°55'17.0566'', 027°37'23.1835''.

23. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

надбудова існуючых будынкаў, узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 15,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

24. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання прылягае да паўднёва-ўсходняй мяжы парка імя Чалюскінцаў.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,93 га.

25. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастку ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Макаёнка, 23;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Макаёнка, 23 і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Макаёнка, 23 да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў»;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў» ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк імя Чалюскінцаў».

26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

надбудова існуючых будынкаў, узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.