Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 мая 2016 г. № 7

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пошты па вул. Міцкевіча, 8 у г. Лідзе»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пошты па вул. Міцкевіча, 8 у г. Лідзе».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
18.05.2016 № 7

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пошты па вул. Міцкевіча, 8 у г. Лідзе»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак пошты па вул. Міцкевіча, 8 у г. Лідзе» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак пошты па вул. Міцкевіча, 8 у г. Лідзе з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000331 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтэлеком».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналіза існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зоны рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў яе ўспрымання.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія даўжынёй 52 м, якая ідзе па паўднёваму баку бардзюрнага каменя бліжэйшага ад будынка па вул. Міцкевіча, 8 баку газона і ў створы з ім ўздоўж вул. Міцкевіча;

на ўсходзе – лінія даўжынёй 54 м, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі будынка па вул. Міцкевіча, 8 да кута гаспадарчай пабудовы;

на поўдні – умоўная лінія даўжынёй 52 м, якая ідзе па паўднёвых вонкавых сценах гаспадарчых пабудоў і агароджы паміж імі;

на захадзе – умоўная лінія даўжынёй 54 м, якая ідзе па заходняй вонкавай сцяне гаспадарчай пабудовы, далей у створы з ёй да мяжы тратуара па вул. Міцкевіча.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,28 га.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў, устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, у тым ліку азеляняльныя мерапрыемствы, якія не перашкаджаюць візуальнаму ўспрыманню галоўнага фасада будынка пошты па вул. Міцкевіча, 8;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых гаспадарчых пабудоў без павелічэння іх па плошчы і вышыні;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання. Зона рэгулявання забудовы мае два рэжыма ўтрымання.

12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прымыкае да ахоўнай зоны з усходу і поўдня.

13. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія даўжынёй 33 метры, якая ідзе ўздоўж вул. Міцкевіча па агароджы тэрыторыі зямельнага ўчастка будынка па вул 7-га лістапада, 2;

на усходзе – умоўная лінія даўжынёй 156 метраў, якая ідзе ад вул. Міцкевіча уздоўж вул. 7-га лістапада да вул. Кірава па агароджах тэрыторый зямельных участкаў будынкаў № 2, 4 па вул 7-га лістапада, агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 18;

на поўдні – умоўная лінія даўжынёй 142 метры, якая ідзе ад вул. 7-га лістапада ўздоўж вул. Кірава па агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 18 да агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20, ад кута гэтай агароджы па вул. Кірава да кропкі, размешчанай у 10 м ад выгіба агароджы, далей 39 м у створы з паўднёвай мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны, далей 52 м па паўднёвай мяжы тэрыторыі ахоўнай зоны, далей 54 метры па ўсходняй мяжы тэрыторыі ахоўнай зоны да паўночнай мяжы тэрыторыі зямельнага ўчастка будынка па вул 7-га лістапада, 2.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,37 га.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй болей двух паверхаў з мансардай (вышэй 11 м ад узроўню паверхні глебы да вільчаку даху);

выкарыстанне пры будаўнічых работах канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбуха-пажаранебяспечнымі.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй не болей двух паверхаў з мансардай (не вышэй 11 м ад ўзроўню паверхні глебы да вільчаку даху);

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы (якая не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю) без павелічэння вышыні;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

16. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прымыкае да ахоўнай зоны з захаду.

17. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія даўжынёй 190 м, якая ідзе па агароджы будынка па вул. Кірава, 20 ад кута гэтай агароджы па вул. Кірава ўздоўж вул. Міцкевіча, далей 37 м у створы з ёй да заходняга бартавога каменю заезду з вул. Міцкевіча ва ўнутраны двор будынкаў па вул. Міцкевіча, 6а і па вул. Міцкевіча, 8;

на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёй 56 м, якая ідзе ад мяжы тратуара па вул. Міцкевіча ў створы з заходняй мяжой ахоўнай зоны;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе 39 м ад паўночна-заходняга кута гаспадарчай пабудовы ў створы з паўднёвай мяжой ахоўнай зоны да кропкі, размешчанай у 10 м ад выгіба агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20, далей ад гэтай кропкі 145 м да паўднёва-заходняга кута ўсходняй гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20, далей 45 метраў у створы з паўдёвымі сценамі гаспадарчых пабудоў да лініі агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20 ўздоўж вул. Кірава;

на захадзе – умоўная лінія даўжынёй 59 м, якая ідзе па агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20 да кута гэтай агароджы па вул. Міцкевіча.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,33 га.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй болей трох паверхаў з мансардай (вышэй 14 м ад ўзроўню паверхні глебы да вільчаку даху);

выкарыстанне пры будаўнічых работах канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбуха-пажаранебяспечнымі.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй не болей трох паверхаў з мансардай (не вышэй 14 м ад ўзроўню паверхні глебы да вільчаку даху);

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы (якая не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю) без павелічэння вышыні і змянення яе характара;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання навакольнага асроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці (прыроднага ўрбанізаванага ландшафту, непасрэдна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў адным квартале).

21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе 45 м ад агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20 у створы з паўднёвымі сценамі гаспадарчых пабудоў на тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20 да паўднёва-ўсходняга кута усходняй гаспадарчай пабудовы, далей 145 м да кропкі, размешчанай у 10 м ад выгіба ўсходняй агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы будынка па вул. Кірава, 20 ад кропкі, размешчанай у 10 м ад выгіба ўсходняй агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 20 да агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 18 уздоўж вул. Кірава, далей 142 м па агароджы тэрыторыі будынка па вул. Кірава, 18 уздоўж вул. Кірава да паўднёва-ўсходняга кута гэтай агароджы па вул. 7-га лістапада, далей 7 м перпендыкулярна гэтай агароджы да бардзюрнага каменя праезнай часткі вул. Кірава;

на поўдні – умоўная лінія даўжынёй 316 м, якая ідзе па бардзюрным камням праезнай часткі ўздоўж вул. Кірава;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе 7 м ад бардзюрнага каменя праезнай часткі вул. Кірава да паўднёва-заходняга кута агароджы будынка па вул. Кірава, 20 перпендыкулярна гэтай агароджы, далей 36 м па гэтай агроджы ўздоўж вул. Кірава.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,17 га.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена існуючага характару ландшафта;

пракладка транспартных камунікацый;

высечка дрэваў (акрамя санітарных рубак).

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.