![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 верасня 2017 г. № 58
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці.
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 01.09.2017 № 58 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (далей – нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000061 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоунасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС)» па заказу Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае ахоўную зону, зону рэгулявання забудовы, зону аховы ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ланшафту.
6. Схема зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
8. Плошча ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,7 га.
9. Межамі ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія на адлегласці 40 м ад задняй дэкаратыўнай сценкі помніка паміж кропкамі «7»–«1» з каардынатамі:
«7 » 54°25'34,2833» N, 25°56'32,6800» E,
«1 » 54°25'35,1337» N, 25°56'35,0746» E;
на поўначы – лінія на адлегласці 40 м ад бардзюрнага каменя пляцоўкі перад помнікам паміж кропкамі «1» – «2» з каардынатамі:
«1 » 54°25'35,1337» N, 25°56'35,0746» E,
«2 » 54°25'34,9752» N, 25°56'37,1330» E;
на паўночным усходзе – лінія паміж кропкамі «2»–«3» з каардынатамі:
«2 » 54°25'34,9752» N, 25°56'37,1330» E,
«3 » 54°25'34,4568» N, 25°56'38,0141» E;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе і поўдні – лініі на адлегласці 40 м ад контураў дэкаратыўных сценак помніка паміж кропкамі «3»–«4», «4»–«5», «5»–«6» з каардынатамі:
«3 » 54°25'34,4568» N, 25°56'38,0141» E,
«4 » 54°25'32,8027» N, 25°56'37,0733» E,
«5 » 54°25'32,2172» N, 25°56'35,4207» E,
«6 » 54°25'32,5452» N, 25°56'31,9408» E;
на захадзе – лінія на адлегласці 40 м ад бардзюрнага каменя пляцоўкі перад помнікам паміж кропкамі «6»–«7» з каардынатамі:
«6 » 54°25'32,5452» N, 25°56'31,9408» E,
«7 » 54°25'34,2833» N, 25°56'32,6800» E.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена планіровачнай структуры, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і пракладцы неабходных інжынерных камунікацый;
ўстаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаецца з мэтай захавання гістарычна складзенага маштабу і характару забудовы на тэрыторыі, асноўныя элементы якой візуальна звязаны з нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
12. Плошча зоны рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,95 га.
13. Межамі зоны рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – чырвоная лінія вул. Савецкай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая праходзіць у створы з паўднёва-заходняй сцяной будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89 да кропкі перасячэння з лініяй, якая праходзіць у створы з паўночна-ўсходняй сцяной будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89;
на паўночным усходзе – лінія створу паўночна-ўсходняй сцяны будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89 ад чырвонай лініі вул. Савецкай да кропкі перасячэння з заходняй мяжой ахоўнай зоны, далей, па межах ахоўнай зоны да перасячэння з бардзюрным камнем праезду да будынка бібліятэкі па вул. Савецкая, 83, далей, бардзюрны камень праезду і лінія ў яго створы да кропкі перасячэння з броўкаю адхону ўздоўж вул. Голеса;
на паўднёвым усходзе – броўка адхону ўздоўж вул. Голеса ад кропкі перасячэння з лініяй працягу бардзюрнага каменя праезду да будынка бібліятэкі па вул. Савецкая, 83 і да мяжы ўчастка індывідуальнай жылой забудовы;
на паўднёвым захадзе – мяжа ўчасткаў індывідуальнай жылой забудовы ад кропкі перасячэння з броўкай адхону па вул. Голеса да кропкі перасячэння з лініяй краю падпорнай сценкі ўвахода ў падвальныя памяшканні будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89, паралельна лініі, якая праходзіць у створы з паўднёва-заходняй сцяной будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89, далей, па гэтай лініі да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй вул. Савецкай.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлева-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з'яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне новых пабудоў вышэй за адзнаку 199.00 м паводле Балтыйскай сістэмы вышынь, а таксама рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з надбудовай паверхаў вышэй за названую адзнаку.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаецца з мэтай аховы гістарычнага ландшафту вакол нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, візуальна звязанага з ёю.
Зона аховы ландшафту ўключае тэрыторыю парку, якая прылягае да ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – брацкай магілы.
16. Плошча зоны аховы ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,77га.
17. Межамі зоны аховы ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці служаць:
на паўночным захадзе – чырвоная лінія вул. Савецкай ад кропкі перасячэння са створам паўночна-ўсходняй сцяны будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89 да кропкі перасячэння са створам паўднёва-заходняй сцяны будынка кінатэатра па вул. Савецкая, 81;
на паўночным усходзе – лінія ў створы паўднёва-заходняй сцяны будынка кінатэатра па вул. Савецкая, 81 ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй вул. Савецкай да кропкі перасячэння з лініяй працягу бардзюрнага каменя праезду да будынка бібліятэкі па вул. Савецкая, 83, далей – бардзюрны камень праезду да кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны;
на поўдні, паўднёвым усходзе – мяжа супадае з мяжой ахоўнай зоны;
на ўсходзе – мяжа супадае з мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння са створам паўночна-ўсходняй сцяны будынка Дома культуры па вул. Савецкая, 89;
на паўднёвым захадзе – мяжа супадае з мяжою зоны рэгулявання забудовы.
18. У ахоўнай зоне ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца будаўніцтва, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і пракладцы інжынерных камунікацый.