Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 ліпеня 2017 г. № 40

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.07.2017 № 40

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік» каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Курганны могільнік каля в. Машніца Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000141 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў, аналізу навакольнага асяроддзя.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана з правага боку дарогі з г. Дзяржынска на в. Юцкі на адлегласці 270 м на паўднёвы ўсход ад дарогі і на адлегласці 250 м на паўночны захад ад усходняга боку в. Машніца. Даўжыня тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 60 м, шырыня 30 м.

Геаграфічныя каардынаты тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – 53°45.802' N і 27°9.571' E.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы заросшай дрэвамі пляцоўкі могільніка і ворава.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1800 м².

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца правядзенне будаўнічых, сельскагаспадарчых і земляных работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА І ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9000 м².

11. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне сельскагаспадарчых работ;

правядзенне земляных работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.